Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Пружанскі раён

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 4 снежня 1939 г. былі ўтвораны Баранавіцкая, Брэсцкая, Пінская і інш. вобласці. Ружанскі раён з цэнтрам у г. п. Ружаны ўтвораны 15 студзеня 1940 г. У канцы студзеня пачаў працаваць Ружанскі райкам КП(б)Б. Сакратарамі райкама партыі былі абраны М. Ц. Падаляк, Н. Д. Белікаў, В. В. Хількевіч. Старшынёй Ружанскага райвыканкама стаў Аляксей Васільевіч Каралёў. Разгарнуў актыўную работу сярод моладзі райкам ЛКСМБ на чале з першым сакратаром А. М. Доўбняй.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР адбыўся адміністрацыйны падзел тэрыторыі, 4 снежня 1939 г. была ўтворана Брэсцкая вобласць. Пружанскі раён з цэнтрам у г. Пружаны ўтвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 г. раён падзелены на 18 сельсаветаў (іх колькасць ў 1954–2006 гг. мянялася).

Будаўніцтва Воднага палаца ў г. Пружаны Брэсцкай вобласці пачалося ў 2008 г. Пляцоўка была выбрана на перакрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Завадской. Праект распрацавала ААТ «Брэстпраект» — тая ж арганізацыя, што працавала і над праектам Лядовага палаца спорту ў Пружанах. Узвядзенне аб’екта было даручана брэсцкай фірме «Алвора-Бел» і яшчэ некалькім арганізацыям, колькасць будаўнікоў у некаторыя дні дасягала сотні чалавек. 24 ліпеня 2010 г. з ходам будаўніцтва пазнаёміўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, які пабываў на Пружаншчыне з рабочым візітам.

Свята-Пакроўская царква ў в. Гарадзечна Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) была пабудавана ў 1825 г. Гэтыя мясціны вядомы ў гісторыі — тут 12 жніўня 1812 г. адбылася Гарадзечанская бітва паміж часцямі 3-й арміі генерала А. П. Тармасава і французскімі карпусамі К. Шварцэнберга і Ж. Рэнье. Нягледзячы на перавагу сіл ворага, атакі былі адбіты, рускія войскі ўтрымлівалі пазіцыі да вечара, а ноччу пачалі адыход на Кобрын.

Вера Віктараўна Церахава (у дзяцінстве Вера Георгіеўна Рубіс) нарадзілася 29 верасня 1934 г. у г. Пскове. Перад самай Вялікай Айчыннай вайной маці Веры з другім мужам, афіцэрам, выехала ў Брэст.

Аляксандр Мікалаевіч Булавіцкі нарадзіўся 28 кастрычніка 1929 г. у в. Чахец Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Бацька — Мікалай Усцінавіч Булавіцкі, маці — Марыя Іосіфаўна.

Ігар Уладзіміравіч Гетман нарадзіўся 25 мая 1974 г. у в. Доўгае Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996). У 1996–1999 гг. — аспірант. З 1999 г. працаваў на кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна: асістэнт (1999–2002), старшы выкладчык (2002), дацэнт.

Ірына Уладзіміраўна Сядова нарадзілася 2 чэрвеня 1959 г. у г. Пружаны Брэсцкай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Скончыла СШ № 3 г. Пружаны (1976), Маскоўскі паліграфічны інстытут (1980). Атрымала спецыяльнасць кнігазнаўцы, засталася жыць у Маскве.

Якаў Сямёнавіч Малайчук нарадзіўся 15 верасня 1944 г. у в. Дзераўная Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сялян. Бацька загінуў на вайне ў 1945 г.

Іван Міхайлавіч Алякумаў нарадзіўся 6 жніўня 1924 г. у раённым цэнтры Петрапаўлаўка Варонежскай вобласці ў сялянскай шматдзетнай сям’і. Бацька, Міхаіл Паўлавіч Алякумаў, у 1930-я гг. быў актыўным удзельнікам будаўніцтва калгасаў, у ліку першых аддаў быкоў і каня. Маці, Марфа Пятроўна, займалася гаспадаркай, а калі ў 1936 г. памёр муж, ва ўзросце 36 гадоў засталася ўдавой з чатырма непаўналетнімі дзецьмі, Івану давялося нароўні са старэйшымі дапамагаць ёй. 10 чэрвеня 1942 г. атрымаў атэстат сталасці, учарашняга школьніка чакала служба ў Чырвонай арміі.

Старонка 1 з 11